Показать сообщение отдельно
  #1 (permalink)  
Старый 14.03.2007, 21:13
belarus belarus вне форума
Junior Member
 
Регистрация: 14.03.2007
Сообщения: 6
Сказал спасибо: 0
Поблагодарили 0 раз в 0 сообщениях
Вес репутации: 0
belarus is an unknown quantity at this point
По умолчанию Зварот да Беларусау!!!!!!!!!!!

9 красавіка ў нью-ёрскім клюбе “The Hook” мае адбыцца выступ Лявона Вольскага – бадай, самай вядомай і яскравай асобы беларускай музычнай сучаснасьці. У праграме плянуюцца акустычныя сьпевы, цікавыя неспадзяванкі і напрыканцы – дыскатэка. Што менавіта чакае нашых суайчыньнікаў, чый лёс закінуў іх у Новы сьвет? Пра гэта распавёў лідэр N.R.M.





Сустрэча адбудзецца у Нью-Ёрку, куды Лявон запрошаны на адмысловую беларускую вечарыну з удзелам Сяржука Сокалава-Воюша, нью-ёркскай каманды беларускага паходжаньня "Каханьне" ды іншых мясцовых знакамітасьцяў. У дадатак плянуюцца камэрныя сустрэчы "пад гітару" ў памяшканьні Беларуска-Амэрыканскага задзінночаньня (Нью-Ёрк), а таксама ў штатах Дэлавэр і Каліфорнія.



“Беларускую суполку ў Штатах чакае зусім ня мой сольны канцэрт – там плянуецца сапраўдная сур’ёзная беларуская вечарына. Я cыграю некалькі песьняў акустычна. Нешта мне падыграюць мае амэрыканскія сябры. Выступіць спадар Сокалаў-Воюш. А яшчэ мы плянуем паказаць адмысловыя відэазапісы-прывітанкі ад некаторых каралёў нашай рок-сцэны. Карацей, мы зробім усё, каб людзі, што прыйдуць на гэту імпрэзу, змаглі выдатна адтапырыцца”. Лідэр N.R.M. і “Крамбамбулі” ня стаў раскрываць усе сакрэты, але ўпэўніў, што асабіста прыкладзе ўсе намаганьні, каб Амэрыка адчула і надоўга запомніла “сапраўдную сучасную беларускую атмасфэру”.



Гэта будзе ня першы выступ Лявона Вольскага ў Штатах. Два гады таму ён ужо сьпяваў для беларускай суполкі ў Амэрыцы. Таму зараз Вольскі едзе ў Нью-Ёрк са спакойным сэрцам – яго там дакладна чакаюць і любяць. “Няправільна было б прапусьціць гэткую акцыю? – зьвяртаецца Лявон да сваіх беларуска-амэрыканскіх прыхільнікаў і дадае: – Я не прапушчу”.





"Уражвае колькасьць таленавітых і разумных людзей, якія з'яджаюць у Штаты й, наогул, за мяжу. З аднаго боку, прыемна, што паўсюль - куды не прыедзеш - ёсьць беларуская аўдыторыя. Зь іншага - спадзяюся, што пры спрыяльных абставінах гэтыя людзі вернуцца ў Беларусь, бо нашай краіне яны вельмі патрэбныя. І мне будзе вельмі прыемна граць для іх канцэрты на радзіме. А ў цяперашняе сытуацыі - прыемна тое, што пашыраецца геаграфія канцэртаў, хай сабе й дабрачынных, і прыемна, што мы сустракаемся зь неабыякавымі людзьмі, і яны з намі - таксама неабыякавымі.", - камэнтуе свой будучы візыт Лявон Вольскі.

Падрабязнасьці вандроўкі Вольскага па Амэрыцы глядзіце на сайце lavon.name





Ответить с цитированием